Сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 4 траўня

На 4 траўня сіноптыкі абвесцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца моцны парывісты вецер, паведамляе «Белгідрамет».

Моцны вецер у Менску.
Фота: чытачы Белсату

4 траўня, у аўторак, у многіх раёнах краіны і ў сталіцы Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с, папярэджваюць сіноптыкі. У сувязі з гэтым «Белгідрамет» абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Наступствы моцнага ветра. Менск, Беларусь. 3 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Фота: TUT.by

3 траўня ў розных рэгіёнах Беларусі моцны вецер пашкодзіў канструкцыі, паваліў дрэвы, без электрычнасці засталіся некаторыя паселішчы.

«У Менску працаўнікі МНС у чатырох выпадках аказалі дапамогу па распілоўванні зваленых ветрам дрэваў на праезную частку і аўтамабілі», – паведамілі ў МНС.

Моцны вецер у Менску.
Фота: TUT.by

СК belsat.eu

Стужка навінаў