Прыбытак «Белгазпрамбанку» па выніках 2020 года знізіўся больш чым удвая


Па выніках гадавой справаздачнасці прыбытак «Белгазпрамбанку» за 2020 год знізіўся больш чым у два разы, перадае партал Naviny.by.

Гэтак, у 2020 годзе прыбытак «Белгазпрамбанку» упаў удвая і склаў Br 44,6 млн рублёў. За 2019 год ён складаў Br 96,6 млн.

Галоўны офіс «Белгазпрамбанку».
Фота: belsat.eu

Паводле інфармацыі банку многія мэтавыя паказнікі «Белгазпрамбанку» у 2020 годзе не былі выкананыя. Гэтак, сярэднямесячны аб’ём чыстага прыбытку на аднаго работніка планаваўся Br 5,1 тыс., па факце гэты паказнік склаў Br 2,4 тыс.

Рэнтабельнасць уласнага капіталу банку чакалася на ўзроўні 12,8 %, але фактычны паказнік – 6,1 %. Рэнтабельнасць актываў банку прагназавалася на ўзроўні 2 %, аднак фактычна склала 1 %.

Таксама меркавалася, што за 2020 год актывы банку вырастуць на 5 % – да Br 5,23 млрд, аднак па факце яны скараціліся на 17,5 % – да Br 4,1 млрд.

Рэйтынг «Белгазпрамбанку» ў банкаўскай сістэме за 2020 год таксама пагоршыўся. Гэтак, калі на пачатак года банк займаў трэцяе месца паводле актываў, то па выніках года – сёмае. Паводле памеру прыбытку банк апусціўся ў банкаўскай сістэме з чацвёртага на шостае месца, паводле ўзроўню капіталу – з трэцяга на чацвёртае.

Hавiны
Надзея Ермакова ўзначаліла «Белгазпрамбанк»
2021.01.18 10:14

Пасля ператрусу, які адбыўся 11 чэрвеня ў галаўным офісе «Белгазпрамбанку» ў межах крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў, і арышту шэрагу супрацоўнікаў, у тым ліку і былога кіраўніка банку Віктара Бабарыкі, банкам стала кіраваць часовая дырэкцыя.

Расейскія акцыянеры банку – «Газпром» і «Газпромбанк» – яшчэ да пачатку працы часовай адміністрацыі назвалі дзеянні Нацбанку па прызначэнні новых кіраўнікоў «Белгазпрамбанку» незаконнымі ды ўлетку мінулага года адмаўляліся ад супрацы з часовай адміністрацыяй. Аднак пасля перамоваў у снежні 2020 года «Газпром» і «Газпромбанк» вярнуліся да кіравання «Белгазпрамбанкам».

15 студзеня Савет дырэктараў «Белгазпрамбанку» зацвердзіў старшынёй праўлення былую кіраўніцу Нацбанку Надзею Ермакову.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў