Хлопцу, які выйшаў на дарогу і «дзейнічаў з выкарыстаннем рупара», прысудзілі 2 гады «хіміі»


Суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Юнака абвінавацілі ў тым, што ён «дзейнічаў супольна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мацвея Будніцкага, студэнта трэцяга курсу Менскага каледжу прадпрымальніцтва, прызналі вінаватым паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Следства сцвярджае, што 4 кастрычніка юнак узяў актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве, спалучаным з відавочным непадпарадкаваннем міліцыянтам, гучнымі воплескамі. Мацвей «дзейнічаў супольна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара», сцвярджае абвінавачанне.

У выніку суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Справу разглядала суддзя Настасся Кулік, пракурор – Зубко. Адвакат – Захар Ладуцька.

Hавiны
Праваабаронцы падвялі вынікі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за красавік
2021.05.03 13:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў