Да 5 гадоў: дзяржабвінавачанне ў Берасці запытала пакаранне дзесяці ўдзельнікам справы «за пудзілы» і не толькі


У судзе Ленінскага раёну Берасця 3 траўня разглядалі вядомую крымінальную справу за «пудзілы». Хаця эпізодаў у ён значна больш. Пракуроры патрабуюць пакаранне – да 5 гадоў калоніі, перадае ПЦ «Вясна».

Па справе праходзяць дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах Берасця, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск «Табакерка». Усё гэта расцэнена як «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), «асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.

3 траўня дзяржабвінавачанне запрасіла пакаранне па справе.

Гісторыі
«Яна пайшла абараняць скрадзеныя галасы». Сярод 80 падсудных за масавыя беспарадкі ў Берасці – адзіная дзяўчына
2021.04.16 21:25

Для дзевяці абвінавачаных пракуроры запыталі пазбаўленне волі, для дзясятай абвінавачванай – абмежаванне волі:

Камбуль Яўген – 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;

Сяргей Сіліч – 4 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сілюк Максім – 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Пыцель Максім – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сыраватка Вольга – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Барынава Наталля – 1 год калоніі агульнага рэжыму;

Муратава Наталля – 1 год калоніі агульнага рэжыму;

Красоўскі Сяргей – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Кацюбка Уладзімір – 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Сілянок Марына – 1 год 6 месяцаў «хіміі».

На стадыі судовых спрэчак абвінавачанне па ч. 3 арт. 339 КК было перакваліфікавана на ч. 2 арт. 339 (гэта значыць з «асабліва злоснага хуліганства» на «злоснае хуліганства»). Абвінавачванне паводле арт. 309 КК за замыканне рэек дротам засталося.

Злосным хуліганствам пракуроры прасілі суд прызнаць:

размалёўванне кіёска «Табакерка»;

вывешванне некалькіх пудзілаў. На іх былі лісты з надпісамі «мент», «АМАП», « хлус нумар адзін»;

падпал ноччу на пустой дарозе трох пакрышак.

Акрамя таго, у справе маюцца грамадзянскія пазовы. Напрыклад, ад МНС да Сілюка, Пыцеля, Камбуля на суму 87 р. 98 кап. пры гэтым Сіліч і Камбуль ужо аплацілі ўсю суму ў салідарным парадку. Але, як адзначыла прадстаўніца дзяржструктуры ў судзе, грошы паступілі на рахунак МНС, а павінны паступаць у бюджэт, Міністэрства фінансаў. Такім чынам, згодна з ісціцай, трэба атрымаць новыя рэквізіты і аплаціць яшчэ раз.

Іншыя пазовы – ад БЧ (270 рублёў, ужо выплачаны), КУП ЖРЭУ (Сіліч і Камбуль ужо аплацілі кожны па 79,92 рублёў), страхоўшчыка «табакеркі» (1303 рубля).

Працяг судовага паседжання адбудзецца 4 траўня ў 10:00.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў