«Вінаватыя павінны быць пакараныя». Першыя рэакцыі на ваенныя злачынствы ў Бучы


Пасля вызвалення ўкраінскімі войскамі Кіеўскай вобласці стала вядома пра шматлікія ваенныя злачынствы на акупаваных тэрыторыях. Расейскія войскі пакінулі пасля сябе выпаленыя паселішчы, сотні мірных жыхароў былі забітыя. Найбольш жахлівыя звесткі прыходзяць з Бучы, горад «засеяны трупамі». Мірных жыхароў забівалі стрэлам у патыліцу, у некаторых былі звязаныя рукі. Belsat.eu сабраў першыя рэакцыі заходніх палітыкаў на гэтыя ваенныя злачынствы.

20 кіламетраў ад Кіева. 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат

Міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бэрбак асудзіла дзеянні расейскіх вайскоўцаў у Бучы ды паабяцала яшчэ больш падтрымліваць Украіну:

«Здымкі з Бучы невыносныя. Нястрымны гвалт Пуціна знішчае невінаватыя сем’і і не ведае межаў. Вінаватыя ў гэтых ваенных злачынствах павінны быць прыцягнуты да адказнасці. Мы будзем рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі ды яшчэ больш падтрымліваць Украіну ў яе абароне».

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў кадры з Бучы невыноснымі і заявіў, што расейскім уладам давядзецца адказаць за свае злачынствы.

«Маё спачуванне ахвярам, ​​мая салідарнасць з украінцамі. За гэтыя злачынствы расейскія ўлады павінны будуць адказваць», – падкрэсліў ён.

Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас заявіла, што яна «шакаваная зверствамі ў Бучы ды іншых гарадах Украіны».

«Вялікая Брытанія супрацоўнічае з іншымі, каб сабраць доказы і падтрымаць расследаванне ваенных злачынстваў Міжнародным крымінальным судом. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці», – падкрэсліла яна.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў пра неабходнасць спыніць вайну:

«Такой жорсткасці ў дачыненні цывільнага насельніцтва мы не бачылі ў Еўропе дзесяцігоддзямі. І гэта жахліва ды абсалютна непрымальна, што мірныя жыхары становяцца мішэнню, іх забіваюць. Гэта чарговы раз падкрэслівае, што гэтая вайна павінна скончыцца».

Hавiны
Амбасадарка Вялікай Брытаніі ва Украіне: Згвалтаванне сталася зброяй расейскай арміі
2022.04.03 16:11

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што ўзрушаны зверствамі расейскай арміі на Кіеўшчыне. Свой запіс у Twitter ён пазначыў #BuchaMassacre – разня ў Бучы.

«ЕЗ дапамагае Украіне і НДА збіраць неабходныя доказы для пераследу ў міжнародных судах. Далейшыя санкцыі і падтрыманне Еўразвязу ўжо на падыходзе».

Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заклікала правесці незалежнае расследаванне і выказала ўпэўненасць у тым, што вінаватыя ў гэтых злачынствах будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў у эфіры CNN, што расейскія войскі здзейснілі «ваенныя злачынствы» і цяпер ідзе праца над іх дакументаваннем. Паводле яго, вінаватыя павінны панесці адказнасць.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Нэд Прайс анансаваў «дадатковы ціск» на Расею.

Артыкулы
Святлана Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь суўдзельніцаю ваенных злачынстваў Расеі
2022.04.03 17:29

РР belsat.eu

Стужка навінаў