У Марыупалі загінуў літоўскі рэжысёр-дакументаліст Мантас Квядаравічус


У машыну, у якой ехаў рэжысёр, трапіла ракета. Мужчыну тэрмінова даставілі ў шпіталь, аднак выратаваць яго дактары не змаглі, паведамляе літоўскі партал LRT.

Мантас Квядаравічус.
Фота: V. Ovadnevo/BNS

Мантас Кведаравічус (Mantas Kvedaravičius) нарадзіўся ў 1976 годзе, вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра. У Оксфардскім універсітэце рэжысёр атрымаў ступень магістра культурнай антрапалогіі.

У 2011 годзе Квядаравічус зняў дакументальны фільм «Барзах» пра разбураную вайной Чачэнію і яе насельніцтва. Прэм’ера фільму адбылася на Берлінскім кінафестывалі і атрымала прэмію «Amnesty International».

У 2016 годзе фільм Квядаравічуса «Марыупаль» пра вайну на Данбасе стаў пераможцам Берлінскага кінафестывалю.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў