Літва, Латвія і Эстонія адмовіліся ад расейскага газу


З пачатку красавіка краіны Балтыі адмовіліся ад прыроднага газу з Расеі, заявіў генеральны дырэктар кампаніі «Conexus Baltic Grid» Валдыс Борыс. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

Борыс падкрэсліў: заява Расеі, што за прыродны газ можна будзе разлічвацца толькі ў расейскіх рублях, стала сігналам да рэзкага скарачэння паставак з РФ, бо на іх больш нельга разлічваць.

«Калі яшчэ і былі сумневы, ці можна разлічваць на расейскія пастаўкі, то гэтыя падзеі ясна паказваюць, што з гледзішча надзейнасці спадзявацца на іх фактычна больш нельга. З гледзішча энергетычнай бяспекі дзяржавы адназначна трэба развязваць пытанне пра будоўлю другога ЗПГ-тэрміналу. Чым хутчэй, тым лепш», – адзначыў Валдыс Борыс.

Hавiны
Літва першаю з краінаў ЕЗ поўнасцю адмовілася ад імпарту расейскага газу
2022.04.02 20:13

Адмову ад расейскага газу ў Еўропе сталі актыўна абмяркоўваць пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24 лютага.

РР belsat.eu

Стужка навінаў