У МУС распавялі, каму з чыноўнікаў і прапагандыстаў будуць даваць ахову


Іван Кубракоў.
Фота: БелТА

Дзяржслужачым і журналістам, якія атрымліваюць пагрозы, будуць надаваць дзяржаўную абарону на падставе іх заявы. Пра гэта тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў.

«Заява прымаецца ў органах унутраных спраў і арганізоўваецца дзяржаўная абарона той ці іншай асобы з улікам пагроз, якія ёй паступаюць. У тым ліку, і фізічная ахова гэтай асобы, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. У законе прадугледжаны, напрыклад, механізм – наданне кватэры. Усе нормы ў законе прапрацаваныя», – заявіў Кубракоў.

Паводле яго, па фактах пагроз пачата каля 400 крымінальных спраў.

Таксама ў межах барацьбы са «злівамі» плануецца вызначыць паўнамоцны орган, які будзе рэгуляваць, каму, якія звесткі і ў якім аб’ёме будуць даваць, а таксама, хто і ў якім абʼёме зможа іх збіраць.

Hавiны
Журналістам дзяржаўных СМІ змогуць даваць ахову і змяняць выгляд
2021.03.28 11:36

Раней намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Рахманаў распавёў, што прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, якія «дзейнічаюць у інтарэсах краіны», могуць атрымаць целаахоўнікаў і змяніць выгляд. Такую захаду прадугледжвае праект Закону аб дзяржаўнай абароне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў