Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную Раду


Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, а таксама яшчэ 55 сябраў асноўнага складу Каардынацыйнай Рады накіравалі ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку – ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Раду Еўропы, з заклікам падтрымаць Каардынацыйную Раду.

Святлана Ціханоўская супольна з 55 сябрамі Каардынацыйнай Рады звярнуліся да міжнародных лідараў з заклікам падтрымаць КР.

Даведка

«З моманту стварэння сябры КР падвяргаліся ціску і рэпрэсіям, многія яго лідары – у турме або вымушана знаходзяцца не ў Беларусі, а значыць не могуць галасаваць пры прыняцці рашэнняў. А ў апошнія тыдні рэжым пачаў уводзіць новыя »законы«, якімі спрабуе апраўдаць масавыя рэпрэсіі. Супраць сябраў КР заводзяць крымінальныя справы, абвінавачваюць у экстрэмізме і тэрарызме.

Гэта не мае нічога агульнага з працай, якую мы вядзем. Усё, чаго мы хочам, – гэта мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі. Менавіта за гэта беларусы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. І менавіта за гэта больш за 760 000 беларусаў прагаласавалі на платформе «Голас».

Таму я, Святлана Ціханоўская, лідар, абраны беларускім народам, заклікаю міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную Раду. Я стварыла КР дзеля мірных перамоваў, і ўвесь гэты час яна дзейнічае выключна ў прававым полі. Таму я настойваю, што рэпрэсіі ў дачыненні да яго сябраў павінны быць цалкам спыненыя», – гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
У Сенат ЗША ўнеслі рэзалюцыю пра новыя санкцыі супраць дзяржаўных кампаніяў Беларусі
2021.02.18 09:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў