Мінабароны шукае жаўнера, які на вайсковым цяжкавіку з’ехаў з часткі


Беларуская вайсковая тэхніка.
Фота: modlmilby / Telegram

Вайсковец тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігона, знаходзячыся за рулём цяжкавіка. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Як мяркуецца, ён накіраваўся да месца пражывання сваёй дзяўчыны – у Полацкі раён.

Па кірунку руху аўтамабіля аператыўна быў абвешчаны план «Перахоп». Аўтамабіль знайшлі на абочыне праезнай часткі.

Зараз сумесна з міліцыяй вядуцца пошукі.

Ваеннаслужачы не мае заўваг па службе, у падраздзяленні характарызуецца станоўча.

Паводле незалежных тэлеграм-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, жаўнер уцёк з часткі ў Віцебску. Пры сабе ён нібыта меў зброю.

Hавiны
На БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы
2021.01.25 20:04

Нагадаем, што ў студзені на тэрыторыі Беларускай АЭС скончыў жыццё самагубствам вайсковец тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 унутраных войскаў МУС. А ў сакавіку ў лесе знайшлі цела афіцэра Гомельскага гарнізона.

Hавiны
У лесе знайшлі цела афіцэра Гомельскага гарнізону
2021.03.29 16:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў