Мастака Пушкіна не выпусцяць з вязніцы да суда


Алесь Пушкін

Праз 72 гадзіны пасля затрымання мастака Алеся Пушкіна не выпусцілі з гарадзенскай турмы. Стала вядома, што яго не выпусцяць з-пад варты да суда.

Алеся Пушкіна вінавацяць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варожасці групай асобаў»). Нагодай стаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Мастаку пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Жонка Пушкіна Яніна кажа, што Алесь трымаецца і пачуваецца добра.

Hавiны
Затрымалі мастака Алеся Пушкіна
2021.03.30 18:26

Вядомага мастака затрымалі проста на аб’екце, дзе ён выконваў рэстаўрацыйныя працы.

26 сакавіка пракуратура Горадні распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асобаў за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, нібыта скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. У гэты дзень мастак быў у Кіеве, але нягледзячы на пагрозу затрымання, вярнуўся ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў