Каталікі Беларусі адзначаюць Вялікую суботу. Ужо заўтра – Вялікдзень


Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Сёння, 3 красавіка, у беларускіх каталікоў Вялікая субота – дзень, калі вернікі знаходзяцца ў жалобе і маўчанні па ўкрыжаваным Ісусе Хрысце ў чаканні ягонага ўваскрэсення.

Паводле Бібліі, забітага ў пятніцу Ісуса вучні паклалі ў грабніцу, а на трэці дзень – у нядзелю – Ён уваскрэс. Субота – гэта той дзень, калі паслядоўнікі Хрыста знаходзяцца ў адчаі ды смутку па сваім настаўніку, яшчэ не да канца разумеючы Ягоных словаў пра будучае ўваскрэсенне.

Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат
Фота: ВК / Белсат
Фота: ВК / Белсат
Фота: ВК / Белсат

Увечары ў касцёлах па ўсім свеце і ў Беларусі пройдуць урачыстыя Імшы, але і цягам дня вернікі могуць прыйсці ў святыню, каб ушанаваць ахвяру Ісуса.

Вялікая субота – гэта таксама дзень падрыхтоўкі да Велікоднага святкавання, калі гатуюцца і бласлаўляюцца традыцыйныя велікодныя стравы. Паводле традыцыі, вернікі таксама прыносяць частку святочных страваў у касцёлы для асвячэння.

Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат
Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат
Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат
Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Традыцыя асвячэння велікодных страваў у касцёле існуе там, дзе цесна перапляліся звычаі і традыцыі каталіцтва і праваслаўя. Таксама чыста славянскім элементам велікоднага стала з’яўляюцца рознакаляровыя яйкі, найчасцей чырвоныя, як сімвал уваскрэслага Хрыста, паведамляе Catholic.by.

Пры гэтым спажываць гэтыя стравы можна будзе толькі ў нядзелю – у Вялікую суботу яшчэ захоўваецца пост. Пра сканчэнне ўстрымання і радасць Божага ўваскрэсення абвясцяць словамі велікоднага прывітання «Хрыстус уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!».

Велікодная служба ў касцёле Святога Міхаіла Архангела. Смаргонь, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў