«Голас» абвяргае ўзлом сваёй базы: Дадзеныя карыстальнікаў у поўнай бяспецы


Сайт платформы «Голас». Скрын са старонкі golos2020.org

Платформу «Голас» абвяргае «зліў» сваёй базы з нумарамі тэлефонаў. У тэлеграм-канале платформы назвалі такія звесткі хлуснёй.

«У базе дадзеных платформы «Голас» ня захоўваюцца нумары тэлефонаў карыстальнікаў. Усе дадзеныя захоўваюцца ў хэшаваным выглядзе (гэта значыць, зашыфраваныя), з якога немагчыма даведацца нумар тэлефона. Доступу да нумароў карыстальнікаў няма нават у распрацоўнікаў», – заявілі ў «Голасе».

Распаўсюд звестак пра «зліў» прадстаўнікі платформы звязалі з «з эфектыўнасцю працы «Галасы» – платформа карыстаецца даверам і беларусаў, і ўсёй міжнароднай супольнасці, якая пасля абвяшчэння галасавання за перамовы па выхадзе з крызісу прыкметна актывізавалася».

Кіраўніцтва «Голасу» заклікала не давяраць правакацыям, бо дадзеныя карыстальнікаў «надзейна абароненыя і знаходзяцца ў поўнай бяспецы».

Hавiны
Улады адказалі на прапановы дыялогу: заблакавалі сайт платформы «Голас»
2021.03.19 11:44

Святлана Ціханоўская 18 сакавіка на сваім YouTube-канале заявіла аб правядзенні агульнанацыянальнага галасавання, каб прымусіць Аляксандра Лукашэнку да перамоваў.

Яна заклікала зарэгістравацца ў сістэме галасавання «Голас», якой давяраюць у Еўразвязе, АБСЕ, ЗША ды іншых краінах і міжнародных структурах. Перамовы маюць прайсці пры міжнародным пасярэдніцтве. Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ ўжо падтрымалі галасаванні.

На момант публікацыі артыкулу ўзяць удзел у галасаванні ўжо здолелі больш як 780 тысяч асобаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў