Беларускага мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча вызвалілі з турмы ў Францыі


Мастака Аляксея Кузьміча затрымалі 1 красавіка, калі ён спрабаваў трапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палацу з «кактэйлем Молатава». Толькі сёння яго вызвалілі з турмы, напісаў Аляксей у сваім Facebook.

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч спрабаваў патрапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палацу ў Парыжы з «кактэйлем Молатава». Свой учынак Кузьміч патлумачыў тым, што рабіў «перформанс». Паводле мастака, вадкасць у бутэльцы не ўяўляла небяспекі і ён не жадаў учыняць гвалтоўнага акту. Затрымалі Аляксея 1 красавіка, а вызвалілі з турмы толькі сёння.

Hавiны
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч затрыманы ў Парыжы за спробу трапіць у рэзідэнцыю Макрона
2021.04.02 15:42

«Мяне папярэдзілі, што сваім мастацтвам у Францыі мне больш не варта займацца, бо распачнуць крымінальную справу, і за гэтую заднім чыслом, і за новую акцыю.

Трымалі ў будынку крымінальнай паліцыі, дзе расследуюцца злачынствы высокай ступені цяжкасці (забойствы, згвалтаванні, разбойныя напады і гд).

Следчыя наперабой палохалі, што вельмі дзіўна, што ні ў каго не тузануў палец пусціць у мяне кулю каля палаца, і што паліцэйскія потым бы пакутавалі згрызотамі сумлення. Небаракі. Амаль застрэлілі», – напісаў Аляксей Кузьміч у сваім Facebook.

9 жніўня Аляксей Кузьміч зладзіў акцыю – на бюлетэні намаляваў чырвоным колерам фалас, прымацаваў на грудзі, завязаў вочы і ў адной прасціне з вопраткі, прастаяў некаторы час на выбарчым участку, а пасля перад шарэнгай амапаўцаў. Пасля гэтага яму давялося пакінуць Беларусь праз тое, што ў дачыненні да яго маглі завесці крымінальную справу паводле артыкулу, звязаным з парнаграфіяй.

Hавiны
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч: «Я намаляваў фалас на бюлетэні як сімвал галоўнага чалавека краіны – прэзідэнт»
2020.09.03 12:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў