ААЦ пры Лукашэнку дазволяць адключаць у Беларусі інтэрнэт

Андрэй Паўлючэнка. Фота: house.gov.by

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Аляксандру Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Мікалай Шаўчук 2 красавіка прадставілі законапраект аб змяненні закона «Аб электрасувязі».

Дакумент прапануе надзяліць ААЦ у пэўных выпадках правам прымаць рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў.

Мікалай Шаўчук. Фота: house.gov.byінт

Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ будзе лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні ў галіне сувязі.

У Беларусі будуць блакаваць «копіі інтэрнэт-рэсурсаў» цягам дня

Пры гэтым караць аператараў, калі яны будуць выконваць патрабаванні ААЦ і ў выніку гэтага парушаць іншыя ліцэнзійныя патрабаванні не будуць. Таксама гэта не будзе падставай для ўзнікнення іх адказнасці за страты, нанесеныя карыстальнікам паслуг электрасувязі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны