Спартовы клуб стаўся прытулкам. Маладых украінскіх баксёраў вайна заспела пасярод чэмпіянату


Удзельнікаў моладзевага чэмпіянату Украіны па боксе эвакуявалі ў Заходнюю Украіну.

Маладых харкаўскіх спартоўцаў, удзельнікаў моладзевага чэмпіянату Украіны па боксе, заспела вайна ў Луцку. Замест таго каб вярнуцца дадому, у Харкаў да бацькоў, яны апынуліся ў Мукачаве, у клубе «Лета». Дарога заняла 3 дні, хоць у мірны час адлегласць паміж двума гарадамі можна пераадолець за 7 гадзінаў.

Пра тое, як спартовы клуб ператварыўся ў цэнтр для ўцекачоў, – наш фотарэпартаж.

Спартоўцы чытаюць навіны ў смартфонах.
Фота: Белсат
Удзельнікаў моладзевага чэмпіянату Украіны па боксе эвакуявалі ў Заходнюю Украіну.
Фота: Белсат
Трэнер Аляксандр Чараднічэнка: «Трэба было пачынаць барацьбу за чвэрцьфінал чэмпіянату Украіны, а тут завязаліся баі, абстралялі Луцк».
Фота: Белсат
Дар’я Зубрыхіна.
Фота: Белсат
Спартоўцы дапамагаюць па гаспадарцы.
Фота: Белсат
Дзмітрый Арцюх носіць дровы ў кацельню.
Фота: Белсат
Спартоўцы чытаюць навіны ў смартфонах.
Фота: Белсат
Удзельнікаў моладзевага чэмпіянату Украіны па боксе эвакуявалі ў Заходнюю Украіну.
Фота: Белсат

З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. Расейскія войскі зноў ладзілі начныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Другі раўнд перамоваў Расеі і Украіны меў пачацца 2 сакавіка, але быў перанесены на дзень пазней.

Генеральная асамблея ААН запатрабавала вывесці расейскія войскі з Украіны. 39 краінаў перадалі ў Міжнародны крымінальны суд звесткі аб злачынствах Расеі ва Украіне. Мільён подпісаў пакінулі пад петыцыяй за тое, каб NATO закрыла ўкраінскае неба ад Расеі. Святлана Ціханоўская заклікала матуль абараніць сваіх дзяцей ад адпраўкі на вайну. Расея прызнала страты ў нападзе на Украіну, але заявіла ў 12 разоў меншую колькасць забітых, чым сцвярджала Украіна.

Глядзіце таксама:

«Апякуюцца беларускімі і ўкраінскімі ўцекачамі». Як дабрачынныя ініцыятывы мяняюць працу з-за вайны ва Украіне

«40 кіламетраў пешшу». Як прымаюць украінскіх уцекачоў у польскім Пшэмысьлі

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў