Шведская кампанія IKEA да 31 траўня прыпыняе дзейнасць у Беларусі і Расеі


Сусветна вядомая шведская кампанія IKEA прыпыняе сваю працу ў Расеі і Беларусі. У афіцыйнай заяве кампаніі адзначаецца, што прычынай таму расейская агрэсія супраць Украіны.

Мэблевы гігант IKEA Group прыпыніла экспарт і імпарт з Беларусі і Расеі да 31 траўня бягучага году. Акрамя таго кампанія Ingka Group (мацярынская кампанія IKEA) адмовілася ад усіх раздробных аперацыяў у Расеі праз напад апошняй на Украіну. Пры гэтым шведская кампанія пастанавіла выдзеліць 20 мільёнаў еўраў на дапамогу ўкраінскім бежанцам.

Беларусь яшчэ ў 2020 годзе пастаўляла для IKEA 7 % усёй экспартнай драўніны. Акрамя таго, экспартам мэблі, тэкстылю і іншых аксесуараў займаліся такія беларускія кампаніі як «Магатэкс», «ФанДОК», «Ольса», Сіняўская фабрыка мэблі, мэблевы цэнтр у Маладзечна, а таксама індустрыяльны комплекс пад Магілёвам. Штогод прадпрыемствы пастаўлялі тавараў у IKEA на 80 млн еўра.

IKEA – гэта адна з найбуйнейшых сетак па продажы мэблі ў свеце. Па дадзеных на чэрвень 2019-га, марка адчыніла 433 крамы ў 52 краінах свету.

ВІДЭА
Восьмы дзень вайны ва Украіне. Мільён чалавек просіць NATO закрыць украінскае неба. ОНЛАЙН
2022.03.03 10:24

АФ belsat.eu

 

Стужка навінаў