Пра вайсковы абавязак у Рэспубліцы Беларусь. Што напісана ў законе?


Юрысты падрыхтавалі з выкарыстаннем палажэнняў дзейнага беларускага заканадаўства матэрыял адносна асаблівасцяў вайсковых абавязкаў грамадзянаў Беларусі.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: МП / Белсат

Што адбываецца падчас мабілізацыі

Як адзначылі юрысты, падчас вайсковай мабілізацыі – пераводу Узброеных Сіл на арганізацыйна-штатную структуру вайсковага часу – прызыву на вайсковую службу падлягаюць грамадзяне ў веку ад 18 да 65 гадоў, якія знаходзяцца або абавязаныя стаяць на вайсковым уліку.

Ад прызыву вызваляюцца грамадзяне, прызнаныя паводле стану здароўя непрыдатнымі да вайсковага службы з выключэннем з вайсковага ўліку. Адтэрміноўку могуць атрымаць асобы,

  • забраніраваныя за рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі;
  • прызнаныя часова непрыдатнымі да вайсковай службы праз здароўе, – на тэрмін да 6 месяцаў;
  • хто мае непрацаздольных членаў сям’і, якія патрабуюць старонняга дагляду;
  • хто мае 4 і больш дзяцей у веку да 16 гадоў (жанчыны – адно дзіця), сужонка – інваліда I групы;
  • маці (бацьку), у якіх акрамя іх 4 і больш дзяцей у веку да 8 гадоў і якія выхоўваюць іх без бацькі (маці).

Тэрмін вайсковай службы пры мабілізацыі не ўстанаўліваецца.

У гэты час грамадзяне таксама абавязаныя:

  • зʼяўляцца па выкліку на пункты збору;
  • выконваць патрабаванні мабілізацыйных прадпісанняў, позваў, распараджэнняў вайсковых камісарыятаў, органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • надаваць будынкі, збудаванні, транспартныя сродкі і іншую маёмасць.

Грамадзянаў таксама будуць прыцягваць да выканання працаў для забеспячэння абароны і бяспекі дзяржавы, а таксама залічваюць у адмысловыя фармаванні. Грамадзянаў, якія знаходзяцца ў запасе і не маюць права на адтэрміноўку, падлягаюць накіраванню на службу ў дзяржаўныя органы для камплектавання адмысловых фармаванняў.

Грамадзянам, якія знаходзяцца на вайсковым уліку, забараняецца выезд з месца жыхарства без дазволу вайсковага камісара, а вайскоўцам – з моманту абʼяўлення мабілізацыі.

Грамадзяне, якія падлягаюць прызыву і не зʼявіліся на мерапрыемствы паводле прызыву, абавязаныя за 5 рабочых дзён з дня заканчэння абставін, якія перашкаджалі іх яўцы, прыбыць у вайсковы камісарыят, у якім стаяць на воінскім уліку, і падаць дакументы, якія пацвярджаюць прычыны няяўкі. Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу па мабілізацыі – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў (артыкул 434 КК).

Абавязкі падчас вайсковага становішча

Грамадзяне Беларусі ў перыяд ваеннага становішча абавязаныя:

  • выконваць законныя патрабаванні дзяржаўных органаў, органаў ваеннага кіравання, мясцовых саветаў абароны, іх службовых асоб;
  • зʼяўляцца ва ўстаноўлены час і месца па выкліку ў дзяржаўныя органы, органы ваеннага кіравання, мясцовыя саветы абароны;
  • выконваць працы абароннага характару, ліквідацыі наступстваў ужывання зброі, аднаўлення пашкоджаных абʼектаў эканомікі, сістэм жыццезабеспячэння і вайсковых абʼектаў, а таксама ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і працы арганізацыяў, якія падлягаюць пераводу на працу ва ўмовах ваеннага часу;
  • даваць маёмасць для патрэбаў абароны, у тым ліку для пражывання або размяшчэння грамадзянаў, часова адселеных з тэрыторыі, на якой вядуцца ваенныя дзеянні, з зоны надзвычайнай сітуацыі, прагназаванага раёну паражэння ў бяспечныя раёны;
  • мець пры сабе дакумент, які сведчыць або пацвярджае асобу.

З моманту абʼяўлення ваеннага становішча грамадзянам, якія знаходзяцца на воінскім уліку ў ваенным камісарыяце, адасобленым падраздзяленні ваеннага камісарыята, забараняецца пакідаць месца жыхарства або месца знаходжання без дазволу ваеннага камісара, кіраўніка адасобленага падраздзялення ваеннага камісарыята.

Што зменіцца?

Асобныя меры па забеспячэнні ваеннага становішча:

  • прыцягненне Узброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў, ваенізаваных арганізацыяў для забеспячэння рэжыму вайсковага становішча;
  • прыцягненне грамадзян да працаў абароннага характару, ліквідацыі наступстваў ужывання зброі, аднаўленню пашкоджаныя абʼектаў эканомікі, сістэм жыццезабеспячэння і ваенных абʼектаў, а таксама да ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і рабоце арганізацыяў, якія падлягаюць пераводу на працу ва ўмовах ваеннага часу;
  • устанаўленне абмежаванняў на свабоду перасоўвання ў межах Беларусі, увядзенне забаронаў або абмежаванняў на выбар месца жыхарства і месца знаходжання;
  • устанаўленне абмежаванняў або забароны на ўезд у Беларусь замежнікаў;
  • канфіскацыя ў грамадзянаў і арганізацыяш маёмасці, якая знаходзіцца ў іх уласнасці, неабходнай для патрэб абароны, з далейшым кампенсаваннем;
  • абмежаванне або прыпыненне банкаўскіх аперацыяў, страхавой дзейнасці і ігральнага бізнесу;
  • забарона або прыпыненне працэдур банкруцтва, забарона змянення формаў уласнасці і прыпынення дзейнасці арганізацыяў, якія забяспечваюць патрэбы абароны;
  • забарона або абмежаванне перавозак грузаў і пасажыраў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю Беларусь;
  • абмежаванне руху транспарту;
  • выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, пераарыентацыя арганізацыяў для патрэбаў абароны, і іншыя змяненні вытворча-гаспадарчай дзейнасці;
  • прызначэнне прадстаўнікоў у арганізацыі для ажыццяўлення кантролю і забеспячэння выканання абаронных заданняў;
  • выкарыстанне дзейнасці арганізацыяў, якія аказваюць паслугі паштовай сувязі і электрасувязі, арганізацыяў транспарту, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, абʼектаў прамысловасці для патрэбаў абароны.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў