Брэнд «H&M» спыніў працу ў Беларусі


Сетка крамаў адзення «Hennes & Mauritz» («H&M») прыпыніла сваю працу ў Беларусі.

Крама «H&M».
Фота: Yann Bohac / SIPA / 1504031713 (Sipa via AP Images)

Тры крамы кампаніі, якія працавалі ў Горадні і Менску, зачыніліся. Пакуль, паводле афіцыйных тлумачэнняў, часова.

Сёння таксама стала вядома, што кампанія зачыніла свае крамы ва Украіне і сыходзіць з Расеі. Прычына – ваенныя дзеянні.

Брэнд працаваў у Беларусі з 2019 года.

Аналітыка
Толькі пачатак? Як вайна ва Украіне б’е па беларускіх прадпрыемствах
2022.03.02 16:23

ПС belsat.eu

Стужка навінаў