Ад гуманітарнай дапамогі да беларускіх атрадаў: як беларусы могуць дапамагчы (і ўжо дапамагаюць) украінцам на вайне


Тое, што беларусы здольныя хутка самаарганізавацца і дапамагаць у складаных сітуацыях, мы пабачылі яшчэ з пачатку пандэміі каронавіруса.

Сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы на сёмы дзень вайны Расеі з Украінай. Пшэмысьль, Польшча. 2 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Сёння беларуская грамадзянская супольнасць робіць усё магчымае, каб падтрымаць украінцаў: далучаецца да арганізацыі эвакуявання, збірае фінансавую і гуманітарную дапамогу, выказваецца супраць вайны, выходзіць на антываенныя акцыі. Нават ва ўмовах жорсткага тэрору і акупацыі ў дзень псеўдарэферэндуму беларусы па ўсёй краіне выступілі супраць вайны ва Украіне. Акцыі прайшлі ў 15 гарадах Беларусі, на іх выйшлі каля 70 тысячаў чалавек, 500800 з іх былі затрыманыя, а пасля атрымалі содні і штрафы.

Няма нічога больш тэрапеўтычнага за канкрэтныя дзеянні. Расказваем, што кожны беларус у краіне і за яе межамі можа зрабіць супраць вайны і што беларусы робяць ужо цяпер. (Спойлер: даволі шмат!)

Важна не маўчаць і спыняць дэзынфармацыю

Адзін з важных цяпер фронтаў – інфармацыйны. Размаўляйце са сваякамі, знаёмымі, калегамі, сябрамі, суседзямі, з тымі, хто не падзяляе вашых поглядаў. Даносьце ім праўду пра вайну. На фоне панавання расейскай прапаганды ў Беларусі гэта надзвычай важна. Тлумачыце ім, што ідзе вайна, хто агрэсар, як нашая краіна аказалася ўцягнутая і якія наступствы гэта нясе. Распавядайце на канкрэтных гісторыях і прыкладах, як людзі ратуюцца ў бамбасховішчах, як у метро пад бомбамі нараджаюцца дзеці. Выказвайцеся супраць вайны ў сацсетках, распаўсюджвайце праўдзівую інфармацыю.

«Сумленныя людзі» стварылі ўлёткі ў межах інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі антываеннага руху. Яны ж падрыхтавалі дапаможныя матэрыялы «Як пераконваць блізкіх, хто верыць прапагандзе» ў фармаце картак.

Уцекачы чакаюць эвакуацыйны цягнік у Чэхію, Горад Чоп у Закарпацкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: СГ / Белсат

Офіс Святланы Ціханоўскай працуе з кампаніяй «Google», каб заблакаваць дзяржаўныя каналы, якія распальваюць нянавісць супраць украінцаў і адкрыта хлусяць. Блакаваць прапаганду ўжо пачалі.

Арганізацыі ў Польшчы супольна з Радаю культуры распрацавалі і ўжо рыхтуюць да запуску кампанію #BelarusWithUkraine супраць нянавісці да беларусаў, каб наш народ па ўсім свеце перасталі ўспрымаць як агрэсара.

Антываенная мабілізацыя

Калі ў вас ёсць знаёмыя вайскоўцы, былыя ці цяперашнія, з імі таксама трэба размаўляць: тлумачыць, што яны дый усе мы павінны зберагчы нашую краіну. Выкажыце сваё стаўленне да вайны і сітуацыі, калі вайскоўцы з Беларусі будуць у ёй браць удзел, падкрэслівайце бессэнсоўнасць і ганебнасць гэтага.

Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат

У цяперашняй сітуацыі важна мабілізавацца беларускім жанчынам, каб перашкодзіць выпраўленню іхных сыноў, братоў і мужоў ваяваць супраць украінцаў. Цісніце на органы ўлады і ваенкаматы, патрабуйце інфармацыі пра месцазнаходжанне прызыўнікоў, спыняйце адпраўленне на фронт.

Тут больш падрабязна: Союз матерей

Звязвайцеся з вашымі знаёмымі і сваякамі, у якіх прызвалі блізкіх. Тлумачце, што такое злачынныя загады, расказвайце, што іх чакае ва Украіне, прапануйце здавацца і складаць зброю або ўхіляцца ад прызыву.

Звароты

Пішыце звароты прадстаўнікам улады, кіраўніцтву цэркваў, буйных саюзаў і арганізацыяў. Патрабуйце выказацца супраць таго, каб нашую тэрыторыю выкарыстоўвалі для нападу на Украіну, за тое, каб беларусаў не кінулі на вайну. Няважна, калі вам адкажуць пустымі адпіскамі: прадстаўнікі ўлады мусяць ведаць, што адмаўчацца ў такой сітуацыі не ўдасца.

Прадстаўнікі розных сфераў падпісваюць адкрытыя калектыўныя лісты супраць вайны. Напрыклад, пад адкрытым зваротам беларускай інтэлігенцыі падпісалася ўжо больш за 1000 асобаў, сярод якіх – вядомыя навукоўцы, літаратары, філосафы, прадстаўнікі мастацтва, культуры ды іншыя. Вы таксама можаце далучыцца: https://bit.ly/3JWJTh2.

Асобна супраць вайны выступілі са зваротам: Аргкамітэт міжнароднага кангрэсу даследнікаў Беларусі, беларуская кінасупольнасць, сярод якіх рэжысёры, сцэнарысты, прадзюсары, аператары, арганізатары кінафестываляў, кінакрытыкі. Па спасылцы можаце далучыцца і вы.

Можна падпісаць асобны ліст ад дзеячаў і работнікаў культуры.

Усё гэта важна і неабходна, каб паказаць: беларусы з украінцамі, Лукашэнка не Беларусь.

Супраць вайны асобна публічна выказваюцца вядомыя асобы, лідары меркаванняў, музыкі і творцы. Важна, каб іх рабілася больш.

На шосты дзень вайны з Украінаю расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю. На здымку – цэнтр Харкава пасля ракетнага абстрэлу расейскімі войскамі. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Гуманітарная дапамога

Калі маеце магчымасць, дапамажыце ўцекачам: грашыма, транспартам, жытлом, аплатаю неабходных паслуг, адзеннем. Шмат якія беларусы з’ехалі ў краіны ЕЗ і цяпер могуць дапамагчы ўцекачам з Украіны: як мінімум асвоіцца на новым месцы, бо першы час у новай абстаноўцы складана нават проста схадзіць у краму.

Беларуская дыяспара збірае гуманітарную дапамогу ўцекачам і тым, хто застаецца ў зоне баявых дзеянняў. Учора ва Украіну пайшла першая дапамога ад каманды «BySol»: каманда закупляе рыштунак, медыкаменты і аўтатранспарт ды адпраўляе на фронт.

Тут карысныя спасылкі:

Служба «BySol»: гуманітарка» будзе перадаваць дапамогу Украіне праз польска-ўкраінскую мяжу. Вельмі патрэбныя цяжкавікі і кіроўцы. Запісвайцеся валанцёрамі праз форму https://bit.ly/3plV8ry.

  • Праграма падтрымання войска, цывільнага насельніцтва і медыкаў Украіны. Дапамагчы можна па спасылцы https://bit.ly/3pcOVOr.
  • Краіна для жыцця: дапамога перасяленцам у Польшчы.
  • Free Belarus Centre: эвакуацыя, жытло і медыкаменты.
  • Цэнтр беларускай салідарнасці: юрыдычныя кансультацыі.
  • Беларускі моладзевы хаб: збор гуманітарнай дапамогі, перавоз і размяшчэнне людзей.
  • Ініцыятыва ДАР: гуманітарная дапамога, дапамога з перавозам і пошукам жытла. З першага дня вайны каманда прысутнічае на польска-ўкраінскай мяжы, збірае гуманітарную дапамогу ўкраінцам, перавозіць людзей і дапамагае знайсці часовае жытло.
  • FreeShop Partyzanka: дапамога рэчамі, харчамі, лекамі.
  • Партызанка: дапамога ў лагістыцы, гуманітарная і юрыдычная дапамога.
  • Help Ukraine! Cклад у Польшчы на мяжы з Украінаю. Прымае медыкаменты, гуманітарную дапамогу, сухія пайкі.
  • Чат для эвакуацыі з Украіны.
  • Мапа пунктаў дапамогі.
  • Дапамога беларусаў на польска-ўкраінскай мяжы.
  • Зборы, валанцёры: дапамога Украіне ад беларусаў Сопату.
  • Спецканал для дапамогі беларусам, якія эвакуююцца з Украіны. Уступайце і дзяліцеся з сябрамі. Свежая інфармацыя і кансультацыя 24/7: https://t.me/bysol_evacuation.

Таксама беларусы збіраюць гуманітарную дапамогу і адпраўляюць спадарожнымі аўтамі на мяжу. Прынесці дапамогу можна ў касцёл Святога Аляксандра, Варшава.

Беларускія добраахвотнікі і дапамога ўкраінскаму войску

Некаторыя беларусы запісваюцца ў тэрытарыяльную абарону ды абараняюць украінскія гарады побач з украінцамі. Таксама беларусы ідуць добраахвотнікамі на вайну і змагаюцца на баку ўкраінскага войска. Цяпер ствараецца корпус, куды змогуць увайсці добраахвотнікі і вайскоўцы, не гатовыя падпарадкоўвацца Лукашэнку.

  • Праграма падтрымання ваяроў беларускіх атрадаў ва ўкраінскім войску. Падтрымаць можна па спасылцы https://bit.ly/3pkgDsQ.
  • Белы легіён – атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Фармаваннем і прыёмам заявак займаецца таксама Партызан.
  • Сайт беларусаў для падтрымання ўкраінскага войска.
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат

Дапамога медыкаў

Фонд медычнай салідарнасці і Белыя халаты абвесцілі набор беларускіх дактароў для адпраўлення на ўкраінскі фронт.

Беларускія медыкі з каманды «еЗдароўе» сабралі рэкамендацыі пра першую дапамогу пацярпелым і падрабязныя рэкамендацыі ад псіхолагаў: як сябе паводзіць і што рабіць у крызіснай сітуацыі.

FBC працуе над арганізацыяй пастаўкі медыкаментаў з Польшчы супольна з музеем Асвенціму.

Беларускія ветэрынары, якія з’ехалі праз пераслед і дапамагалі беларусам з жывёлінамі, бясплатна дапамагаюць на мяжы тым, хто ўцякае ад вайны са сваймі гадаванцамі.

Партызаншчына

Каманда «ByPol» здзейсніла спецаперацыю ў блакаванні перамяшчэння цягнікоў ваеннага прызначэння.

Беларусы могуць дакументаваць ваенную тэхніку, усе распазнавальныя знакі на ёй. Усё гэта можа пасля дапамагчы пакараць агрэсараў. Напісаць пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі з указаннем колькасці і месца лакацыі можна сюды: @stop_russian_war_bot

СП belsat.eu

Стужка навінаў