Васкрасенскі cтварае сваю партыю. У ёй будуць пратэстоўцы, якія «своечасова спыніліся»


Былы палітвязень Юрый Васкрасенскі працягвае займацца стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Дэмакратычны звяз». Пра гэта кіраўнік Круглага сталу дэмакратычных сілаў распавёў у эфіры праграмы «ОбъективНо» на тэлеканале ОНТ.

«Аргкамітэт партыі ўжо запушчаны, фармуецца ініцыятыўная група. Наколькі мне вядома, кожны дзень па два-тры чалавекі прыходзіць да іх на сход і выяўляюць жаданне вярнуцца ў легальную палітычную дзейнасць. Гэтая партыя перадусім будзе грунтавацца на актывістах таго пратэставага руху, якія своечасова спыніліся», – сказаў Юрый Васкрасенскі.

Першы з’езд партыі мае адбыцца 6 сакавіка.

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў