Украіна хоча далучыцца да санкцыяў супраць уладаў Беларусі


Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба пацвердзіў намер Кіева далучыцца да еўрапейскіх санкцыяў супраць датычных да фальсіфікацыі выбараў і гвалту над пратэстоўцамі ў Беларусі. Пра гэта ён распавёў радыё «Свабода».

«У нас вельмі складаны механізм увядзення санкцыяў. Мы цяпер распрацоўваем змены ў заканадаўства, каб зрабіць гэты механізм больш гнуткім», – сказаў Дмытро Кулэба, адказваючы на пытанне пра меркаваныя санкцыі.

Палітык адзначыў, што гэтая працэдура ўжо распачатая, але не ўдакладніў, на якім яна цяпер этапе.

Паводле цяперашняга ўкраінскага заканадаўства, санкцыі ў дачыненні замежных грамадзянаў прымае Рада нацыянальнай бяспекі і абароны. Пасля прэзідэнт павінен зацвердзіць яе пастанову. Толькі тады санкцыі набудуць моц.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў