У Мазыры сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай пакаралі 5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму


Палітвязень Руслан Парфёнаў у судзе.
Фота: palesse.press

У судзе Мазырскага раёну 3 сакавіка агучылі вырак у справе палітвязня Руслана Парфёнава. За «ўдзел у масавых закалотах» яму прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Руслана Парфёнава, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, затрымалі летась 6 жніўня. Ён атрымаў 10 содняў адміністратыўнага арышту, праз два дні пасля якога быў затрыманы ўжо ў межах крымінальнай справы паводле артыкулу 293 («Масавыя закалоты»).

На ОНТ паказалі сюжэт, у якім Парфёнава вінавацілі ў вырабе «вожыкаў» для спынення транспарту. Аднак на відэа быў чалавек, нават вонкава не падобны да актывіста.

Прысуд быў прызначаны сёння на 10 гадзінаў, але ў гэты час людзей, якія прыйшлі падтрымаць актывіста, у залу не пусцілі. Пазней выявілася, што Парфёнаў тады выступаў з апошнім словам.

Пракурор запытаў для палітвязня 6 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Анатоль Стрэльчанка прызначыў 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў