Сталі вядомыя вынікі судоў над затрыманымі на свяце пад Маладзечнам. Іх каралі арыштамі і штрафамі


Здымак падчас святкавання Масленіцы пад Маладзечнам.
Фота: чытачы @belsat

Мінімум шэсць чалавек, якія былі затрыманыя 27 лютага на прыватным катэджным участку пад Маладзечнам, былі асуджаныя на 15 содняў арышту. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Агулам затрымалі 25 чалавек. Іх судзілі ў чатырох гарадах: Маладзечне, Валожыне, Смалявічах і Барысаве.

Прынамсі шэсць чалавек атрымалі 15 содняў арышту – гэта Алеся Буйніцкая, Аляксей Крышталь, Руслан Лапшоў, Наталля Шмялёва, а таксама Багдан і Яўгенія Шымановічы.

Яшчэ некалькіх чалавек аштрафавалі: Ала Роўба атрымала 50 базавых велічыняў (1450 рублёў), Мар’яна Касаткіна – 40 (1160 рублёў), Алена Бледнова, Наталля Ласкутова і Лілія Рагожына – 25 (725 рублёў), Алена Пашковіч – 30 (870 рублёў), Віталія Глінская – 20 (580 рублёў).

27 лютага працаўнікі менскага абласнога АМАПу прыехалі на свята пад Маладзечна. Людзі святкавалі Масленіцу на прыватным катэджным участку. Кажуць, што яны скандавалі «Жыве Беларусь!», а з сабою мелі сцягі. Але на фота сцягоў няма. Затое відаць чырвона-зялёнае пудзіла, якое нібыта збіраліся спаліць падчас свята.

Hавiны
Сталі вядомыя імёны затрыманых каля Маладзечна
2021.02.28 17:51

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў