Мянчук намаляваў Пагоню на плоце. На яго завялі крымінальную справу


 

Пратэставы надпіс на плоце. За яго мужчыну затрымалі. Скрыншот з відэа МУС

27 лютага супрацоўнікі Дэпартаменту аховы затрымалі менчука, які намаляваў герб Пагоня на плоце Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Цяпер ён падазраваны ў крымінальнай справе, паведамляе МУС.

33-гадовага прадпрымальніка ўбачыў патруль. Схавацца той не паспеў, і міліцыянты даставілі яго ў Першамайскае РУУС. Выявілася, што акрамя Пагоні ён яшчэ пакінуў на плоце перафразаваную цытату з песні пратэставага гурта.

Сцвярджаюць, што мужчына меў пры сабе балоны з чырвонай фарбаю і трафарэт. Ён нібыта прызнаў, што неаднаразова рабіў малюнкі такога кшталту і ўдзельнічаў у пратэставых акцыях.

На менчука завялі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339).

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў