Літва не выдасць Ціханоўскую Лукашэнку


У размове з Deutsche Welle намеснік міністра замежных справаў Літвы Мантас Адаменас заявіў, што Святлану Ціханоўскую ўладам Беларусі не выдадуць.

«Я думаю, у кіраўніцтве Беларусі добра разумеюць: любы запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай будзе дзеяннем чыста рытуальным. Літва не выдае людзей, якія зазнаюць палітычны пераслед. У Менску выдатна ведаюць, які адказ мы ім дамо».

На пытанне, ці не можа адмова выдаць Ціханоўскую яшчэ больш ускладніць дачыненні Вільні і Менску, палітык адказаў:

«Наш амбасадар адкліканы для кансультацыяў яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Цяпер Літву ў Беларусі прадстаўляе часовы павераны. Зрабіць афіцыйныя дачыненні яшчэ горшымі наўрад ці магчыма».

Ціханоўскай прыпісваюць падрыхтоўку беспарадкаў і захопу ўрадавых будынкаў. 2 сакавіка Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што абвесціў Святлану Ціханоўскую ў вышук і што дакументы на ейную экстрадыцыю перададзеныя ў Генеральную пракуратуру.

Аб’ектыў
«Была спроба дзяржаўнага перавароту». СК завяршыў расследаванне справы ў дачыненні давераных асобаў Ціханоўскай
2021.03.02 22:11

У лютым улады Беларусі спрабавалі пераканаць Латвію выдаць ім Валерыя Цапкалу. Яго абвінавацілі ў карупцыі і хабарніцтве.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў