Кіроўца хацеў з’ехаць ад сілавікоў, якія грамілі ягонае аўта, і збіў супрацоўніка ДАІ. Яму далі 4 гады

У верасні ў Менску на праспекце Дзяржынскага 36-гадоваму менчуку Аляксею Сцерлікаву сілавікі разбілі аўтамабіль, ён хацеў з’ехаць і зачапіў інспектара ДАІ. Мужчыну затрымалі, а цяпер судзілі за супраціў міліцыянту. «Наша ніва» паведамляе, што кіроўцу вынеслі прысуд – 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Аляксей Сцерлікаў. Фота TUT.by

Апроч таго, кампанія, дзе працаваў Сцерлікаў, выплаціць 10 тысяч рублёў пацярпеламу супрацоўніку ДАІ.

«Мне сорамна за вас», – сказаў ён на развітанне суддзю Генадзю Янкоўскаму. «А вам з гэтым жыць», – звярнуўся Сцерлікаў да пракуроркі Вольгі Дзіліндзевіч.

Кіроўца пакуль не абвешчаны палітвязнем.

Інцыдэнт з пагромам аўтамабіля Аляксея Сцерлікава адбыўся летась 24 верасня. У інтэрнэт трапіла відэа відавочцаў, як некалькі дзясяткаў сілавікоў дубінкамі грамяць аўтамабіль на праезнай частцы. МУС паведаміла, што кіроўца быў нецвярозы, падрэзаў аўтобус, блакаваў рух, спрабаваў уцячы і наехаў на інспектара ДАІ.

ДР belsat.eu

Hавiны