Двое мужчынаў сарвалі дзяржсцягі ў цэнтры Менску. Іх затрымлівалі ГУБАЗіК, САХР і АМАП

Здарэнне адбылося ўначы 26 лютага, паведамляе МУС Беларусі ў тэлеграм-канале. Двое мужчынаў сарвалі дзяржаўныя сцягі з будынкаў на вуліцах Рэвалюцыйнай і Камсамольскай і кінулі іх на зямлю. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання.

34-гадовага менчука і ягонага 25-гадовага прыяцеля з Віцебску выявілі і затрымалі з дапамогай АМАПу і супрацоўнікаў ГУБАЗіКу МУС. Адзін з затрыманых на камеру кажа, што раскайваецца ў сваім учынку, у той вечар ён быў нецвярозы.

Следчыя распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў. Артыкул прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 1 года. Правяраецца дачыненне мужчынаў да іншых злачынстваў.

ДР belsat.eu

 

Hавiны