«Белпошта» да 8 сакавіка даставіць паштоўкі жанчынам бясплатна. Напішыце палітзняволеным


«Белпошта» 4 сакавіка правядзе акцыю «Вясновы камплімент» у некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны.

«У гэты дзень кліенты змогуць купіць яркія, па-сапраўднаму вясновыя паштовыя карткі, падпісаць іх у адрас любімых жанчын, а «Белпошта» бясплатна даставіць гэтыя віншаванні па ўсёй рэспубліцы. Святочная паштоўка з цёплымі словамі стане прыемным сюрпрызам для кожнай прадстаўніцы прыгожага полу да свята 8 сакавіка», – гаворыцца ў паведамленні.

У Менску акцыя пройдзе ў круглай зале паштамту (пр. Незалежнасці, д. 10) з 15:00 да 17:00. Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, можна паглядзець на сайце «Белпошты».

Не забывайце пісаць палітвязням, для іх гэта вельмі важна. Вы можаце павіншаваць з жаночым днём і нашых дзяўчат Кацярыну Андрэеву (паводле пашпарту Бахвалава) і Дар’ю Чульцову, адрас: вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Менск.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

ДР belsat.eu

Стужка навінаў