АМАП запрасіў дзяцей на экскурсію. Падлеткі патрымалі зброю, пасядзелі ў аўтазаку


Напярэдадні Дня беларускай міліцыі, які адзначаецца 4 сакавіка, на сваю базу ва Уруччы сілавікі паклікалі больш за 130 хлопчыкаў і дзяўчатак. Як паведамляе sputnik.by, гасцямі на імпрэзе сталі школьнікі, ліцэісты МУС і цяжкія падлеткі.

На думку намесніка начальніка аддзелу ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння менскага АМАПу Сяргея Давідовіча, для дзяцей такія сустрэчы маюць прафілактыктычны характар, і адбываюцца яны часта.

З блізкай адлегласці падлеткі пабачылі вадамёт, аўтаматы, спецсродкі, якія выкарыстоўваюць амапаўцы, пабывалі пасажырамі аўтазаку, пастралялі з пэйнтбольнай зброі.

Фота sputnik.by
Фота sputnik.by
Фота sputnik.by

Паводле «Спутника», «некаторыя з іх вырашыліся стаць у будучыні працаўнікамі АМАПу».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў