Украінскі амбасадар пракаментаваў выклік у МЗС Беларусі


Амбасадара Украіны і Беларусі Ігара Кізіма выклікалі ў МЗС і ўручылі яму ноту пратэсту нібыта праз парушэнне дзяржаўнай мяжы. Раней дзяржаўныя медыі распаўсюдзілі заяву, што на тэрыторыі Беларусі выявілі выведны дрон. Украіна адмаўляе факт выкарыстання дрона ў нашай краіне.

Амбасадару Украіны ў Беларусі Ігару Кізіму ў беларускім МЗС уручылі ноту пратэсту. Падставаю для гэтага стаўся інцыдэнт з беспілотнікам, які нібыта запусцілі з украінскай тэрыторыі. Кіеў у сваю чаргу зняпраўджвае гэта. Украінскі дыпламат таксама сцвярджае, што дрон Украіна не выкарыстоўвала.

«Не паспеў я выйсці з ліфта ў МЗС Беларусі, як на мяне наляцела беларуская карэспандэнтка дзяржканалу БТ 1 (пазней я даведаўся, што клічуць яе Ксенія) і стала настойліва пытацца, ці не шпіянаж гэта. Тое, што яна з’явілася ў МЗС і загадзя ведала пытанні, пра якія мы размаўлялі з беларускімі калегамі, само па сабе ўжо незвычайна і не робіць гонару дыпламатычнаму ведамству. Таму лічу гэта загадзя спланаванаю правакацыяй», – напісаў Ігар Кізім у Facebook.

Hавiны
МЗС Беларусі: Украіна незаконна запусціла ў Беларусь выведны дрон
2022.02.03 12:09

Дыпламат сцвярджае, што прайшло ўжо больш за тыдзень з «інцыдэнту», але ў гэтым раёне ўзброеныя сілы Украіны не выкарыстоўвалі беспілотнікаў. Мала таго, звяртае ўвагу амбасадар, выяўлены беспілотнік маркі «Орлан», але такія ёсць толькі на ўзбраенні Расеі і Беларусі.

«Я думаю, ці не звязана гэта з тым, што амаль у гэты час адбылася сустрэча новага амбасадара РФ у Беларусі Грызлова з Лукашэнкам. Ну дык для фону. Трэба ж чымсьці апраўдаць «пагрозу з поўдня», а яшчэ і дапамогі папрасіць нейкі. Толькі навошта гуляць так груба, па-салдафонску. Бо да пытанняў бяспекі на мяжы гэта ніякага дачынення не мае. Вось прысутнасць расейскіх войскаў на беларуска-ўкраінскай мяжы – гэта сапраўды пагроза для бяспекі, перш за ўсё Украіны, якая ўжо не першы год адбівае расейскую вайсковую агрэсію на Данбасе. Так я і сказаў калегам у МЗС Беларусі. Ну а пра «фантазіі» беларускіх карэспандэнтаў мы сёння пачуем у навінах тэлеканалаў. Як жа без «інфармацыйнага прыкрыцця». Толькі вось навошта?» – задае пытанне амбасадар.

Hавiны
«Ужо сем гадоў вайна ідзе, чаго баяцца». Рэпартаж з украінска-беларускай мяжы напярэдадні вучэнняў
2022.02.02 21:46

СВ belsat.eu

Стужка навінаў