Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 асобаў


У Беларусі колькасць палітзняволеных вырасла да 1037 асобаў. 3 лютага праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 15 затрыманых, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» Марыя Грыц.
Фота: асабісты архіў Марыі Грыц

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Яраслава Гебеню, Мікіту Мурына, Глеба Лёгкага, Арцёма Прыгажаева, Вольгу Кукушкіну, Алену Гнаўк, Яўгена Салаўёва, Алега Дмітрачэнку, Паўла Гваздоўскага, Андрэя Кругленю, Алега Гаўрылава, Руслана Асятрова, Сяргея Крэйду, Алену Маліноўскую, Анатоля Латушку. Праваабарончая супольнасць заклікае ўлады краіны спыніць крымінальны пераслед у дачыненні іх ды іншых палітвязняў і неадкладна іх вызваліць.

У Беларусі цяпер 1037 палітвязняў.

Hавiны
На юрыдычным факультэце БДУ звальняюць выкладчыкаў «паводле спісаў»
2022.02.03 09:03

СВ belsat.eu

Стужка навінаў