Палітвязень Уладзімір Мацкевіч абвесціў галадаванне


Уладзіміра Мацкевіча трымаюць за кратамі з 4 жніўня 2021 году. Але за гэты час ягоная справа стаіць на месцы. Метадолаг, публіцыст, філосаф і журналіст сцвярджае, што ягоны арышт – гэта пераслед за іншадумства, паведамляецца на старонцы Facebook, якая прысвечаная Уладзіміру Мацкевічу.

Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Уладзіміра Мацкевіча абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сам метадолаг лічыць, што гэтае абвінавачванне не мае пад сабою ніякіх фактычных падставаў. Але нягледзячы на гэта, Уладзіміра Мацкевіча надалей трымаюць за кратамі. А 4 лютага скончыцца чарговы тэрмін расследавання і чакаецца працяг тэрміну ўтрымання пад вартай. У сувязі з гэтым Уладзімір Мацкевіч аб’яўляе галадаванне.

Філосаф патрабуе, каб яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і перадалі справу ў суд. Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, то Уладзімір Мацкевіч мае намер з 4 лютага адмовіцца ад ужывання ежы. Першыя дзесяць дзён – гэта будзе галадаванне на вадзе. А пасля – сухое галадаванне.

Пры гэтым сам Уладзімір Мацкевіч усведамляе наступствы, але не адчувае ілюзіяў у справе справядлівасці судовай і праваахоўнай сістэмы.

Інтэрв’ю
Ксёндз Вячаслаў Барок: «Калі б Хрыстос нарадзіўся ў Беларусі – нарадзіўся б за кратамі»
2021.12.25 00:35

СВ belsat.eu

Стужка навінаў