Эксперт пра наступствы сітуацыі з дронам: «Будзем разглядаць Беларусь як верагоднага праціўніка»


МЗС Беларусі заявіла аб перахопе ўкраінскага беспілотнага лятальнага апарата на сваёй тэрыторыі. Ваенны эксперт з Украіны Алег Жданаў у эфіры праграмы «Студыя Белсат» падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі, а таксама распавёў аб наступствах падобных правакацый для Беларусі.

На думку ваеннага эксперта Алега Жданава, сітуацыя з беспілотнікам, аб якой заявілі ў МЗС Беларусі, ні што іншае, як інсцэніроўка правакацыі на мяжы з Украінай.

«Хутчэй за ўсё, гэта спроба пяра. Паглядзець на рэакцыю ў і далейшым выкарыстоўваць паветраную прастору для стварэння правакацыйных сітуацый».

Алег Жданаў лічыць, падобныя правакацыі накіраваныя ў першую чаргу не на развязванне ўзброенага канфлікту паміж Беларуссю і Украінай, а на падрыў эканамічных сувязяў паміж краінамі, у чым зацікаўлены ўлады Расеі.

«З Захадам, зразумела, ужо ў выніку міграцыйнага крызісу адносіны вельмі моцна сапсаваныя, засталося толькі сапсаваць адносіны з Украінай і разарваць нашы кантракты, эканамічныя сувязі, якія сёння існуюць. І Беларусь будзе ў поўнай залежнасці ад Расейскай Федэрацыі, тады, нарэшце, Уладзімір Пуцін схіліць Аляксандра Лукашэнку да падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».

Эксперт падкрэслівае, што такія правакацыйныя дзеянні беларускіх уладаў ва ўгоду Маскве ў канчатковым выніку могуць прывесці да рэальнага пагаршэння адносінаў і ўспрымання Беларусі Украінай у якасці верагоднага праціўніка, чаго пакуль што няма.

«Мяркуючы па тым, што адбываецца ў самой рэспубліцы, я думаю, на жаль, мы вымушаныя будзем гэта зрабіць. І будзем разглядаць Беларусь як верагоднага праціўніка, адпаведна адпрацоўваць планы абарончых аперацый уздоўж нашай паўночнай мяжы».

Поўная размова з ваенным экспертам Алегам Жданавым можна паглядзець тут.

Аб’ектыў
Адкуль прыляцеў беспілотнік, які перахапілі ў Беларусі?
2022.02.03 22:14

ВК belsat.eu

 

Стужка навінаў