Чарговая правакацыя афіцыйнага Менску на мяжы, працягваюцца палітычныя звальненні. Галоўнае за 3 лютага


542 дні працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. «Белсат» падводзіць галоўныя вынікі дня.

Правакацыя Беларусі на мяжы з Украінай

Амбасадара Украіны і Беларусі Ігара Кізіма выклікалі ў МЗС і ўручылі яму ноту пратэсту нібыта праз парушэнне дзяржаўнай мяжы. Раней дзяржаўныя медыі распаўсюдзілі заяву, што на тэрыторыі Беларусі выявілі выведны дрон. Украіна адмаўляе факт выкарыстання дрона ў нашай краіне.

Hавiны
Украінскі амбасадар пракаментаваў выклік у МЗС Беларусі
2022.02.03 16:16

Паводле МЗС Беларусі, украінскі дрон 24 студзеня «незаконна мінуў дзяржаўную мяжу Беларусі, быў зафіксаваны ў паветранай прасторы нашай краіны і прымушаны да пасадкі адмыслоўцамі Узброеных сілаў». Беларускі бок сцвярджае, што дрон быў запушчаны з мэтаю правесці «нелегальную выведную дзейнасць над вайсковым Берасцейскім палігонам».

"Ukraiński dron" przechwycony nad Białorusią, zdj.: ATN
«Украінскі беспілотнік» перахаплены над Беларуссю.
Фота: АТН
Hавiны
МЗС Беларусі: Украіна незаконна запусціла ў Беларусь выведны дрон
2022.02.03 12:09

У NATO падлічылі колькі войск Расея ўвяла ў Беларусь

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Расея размясціла ў Беларусі сучаснае ўзбраенне і каля 30 тысяч вайскоўцаў. Паводле кіраўніка альянсу, гэта найбуйнейшае разгортванне войскаў РФ у Беларусі пасля халоднай вайны, піша DW.com

Hавiны
NATO лічыць, што Расея перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў
2022.02.03 15:43

Колькасць палітвязняў вырасла

У Беларусі колькасць палітзняволеных вырасла да 1037 асобаў. 3 лютага праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 15 затрыманых, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 асобаў
2022.02.03 16:29

Уладзімір Мацкевіч распачне галадаванне

Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Уладзіміра Мацкевіча трымаюць за кратамі з 4 жніўня 2021 году. Але за гэты час ягоная справа стаіць на месцы. Метадолаг, публіцыст, філосаф і журналіст сцвярджае, што ягоны арышт – гэта пераслед за іншадумства. На знак пратэсту супраць затрымання, Уладзімір Мацкевіч з 4 лютага распачне галадаванне.

Літва шукае альтэрнатыву беларускай чыгунцы

З 7 лютага Беларусь забараняе Літве транзіт праз сваю тэрыторыю нафтапрадуктаў і ўгнаенняў. Літва шукае варыянты перавозіць грузы ў абыход нашай краіны – праз Польшчу ці Латвію, піша Delfi.lt.

Hавiны
Пасля забароны чыгуначнага транзіту праз Беларусь Літва шукае абыходныя маршруты
2022.02.03 10:27

Эстонія пашырыла санкцыі супраць Беларусі

Пра планы пашырыць абмежаванні пасля скандалу з транзітам беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію, нягледзячы на санкцыі ЕЗ, на прэс-канферэнцыі 3 лютага паведаміла прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, піша Reform.by.

Амбасадар Швейцарыі неўзабаве прыбудзе ў Беларусь

 

Сцяг Швейцарыі.
Фота: Depositphotos

МЗС Швейцарыі адказаў «Белсату» ў справе рашэння аб прызначэнні амбасадара ў нашую краіну. Дыпламаты растлумачылі, чаму вырашылі так зрабіць.

Hавiны
У МЗС Швейцарыі патлумачылі неабходнасць прызначэння амбасадара ў Беларусь
2022.02.03 20:13

Паліклінікі будуць працаваць без выходных

Пачынаючы з найбліжэйшых выходных – 5 і 6 лютага – прымаць пацыентаў у паліклініках, а таксама аглядаць удома будуць у тым ліку ў суботу і нядзелю, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных праз каронавірус
2022.02.03 11:23

Звальненні «паводле спісаў»

Вядома пра некалькі топавых юрыстаў, якія былі вымушаныя пакінуць выкладанне ў БДУ праз погляды, паведамляе тэлеграм-канал студэнтаў і работнікаў юрыдычнага факультэту «Law Verum». Адмыслоўцы пакідаюць універсітэт пад ціскам.

Hавiны
На юрыдычным факультэце БДУ звальняюць выкладчыкаў «паводле спісаў»
2022.02.03 09:03

 

СВ belsat.eu

Стужка навінаў