Супрацоўнікі Symbal.by атрымалі па 20 содняў арышту


Сёння агучылі прысуды па адміністратыўных справах супрацоўнікаў Symbal.by Мікіты Броўкі і Ксеніі Міклашэўскай. Яны атрымалі па 20 содняў арышту, піша дырэктар крамы Павел Белавус.

Ксенію Міклашэўскую і Мікіту Броўку судзілі адразу па трох артыкулах – 17.1 (дробнае хуліганства), 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню пасадовай асобы) і 23.34 (парушэння парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Галоўнае, у чым іх вінавацілі, – пікет, які яны зладзілі, паставіўшы на прылавак крамы прадукцыю з сімволікай, адзначае Павел Белавус.

Заўтра суды над персаналам крамы працягнуцца.

30 студзеня ў краме Symbal.by зладзілі ператрус супрацоўнікі ДФР. Пасля яго затрымалі Броўку і Міклашэўскую, а таксама Вольгу Ігнатаву і Анастасію Трафімчык. Усе спачатку атрымалі пратаколы за дробнае хуліганства – новыя дадавалі, каб не адпускаць пасля 72 гадзінаў зняволення.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў