Бяляцкі: CК завёў каля 2000 палітычных справаў


Колькасць палітзняволеных у Беларусі можа павялічыцца ў 10 разоў. Пра гэта ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» сказаў кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Алесь Беляцкі.
Фота: Белсат

Цяпер у спісе палітвязняў ад «Вясны» 220 чалавек. Але гэта далёка не ўсе затрыманыя ў палітычных справах. Дакладнай колькасці праваабаронцы не ведаюць.

«Суды ідуць пастаянна. Згодна з інфармацыяй СК, яны завялі каля 2000 крымінальных справаў, звязаных з удзелам людзей у масавых акцыях, актыўнасцю альбо іншымі рэчамі. Там самыя розныя артыкулы КК. Гэта і масавыя беспарадкі, і дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, – самыя папулярныя палітычныя артыкулы. Ёсць артыкулы за супраціў дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, нанясенне ім нейкай шкоды. І гаспадарчыя артыкулы, і хуліганства. Вельмі шырокі набор».

Паводле звестак «Вясны», за першы месяц 2021 года адбылося больш за 50 палітычных працэсаў. Частка палітвязняў атрымлівае тэрміны хатняй хіміі і нават штрафы. Аднак большасць пакаранняў звязаная з накіраваннем у адкрытыя ўстановы папраўчага тыпу і зняволеннем.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў