Колькасць палітвязняў дасягнула 224 чалавек. «Вясна» дадала ў спіс яшчэ чатырох зняволеных


На сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» з’явілася заява аб прызнанні палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек.

Арганізацыя лічыць палітычна матываваным пераслед узятых пад варту Ганны Вішняк (ч. 1 арт. 342 – групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак), Сяргея Палоніса (ч. 2 арт. 293 – удзел у масавых закалотах), а таксама асуджаных на 2,5 гады зняволення супрацоўнікаў БМЗ Яўгена Говара і Аляксандра Баброва (ч. 1 арт. 342).

Такім чынам, колькасць беларускіх палітвязняў павялічылася да 224 чалавек. Аднак правабаронцы падкрэсліваюць, што гэтая лічба не адлюстроўвае рэчаіснасці. Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі сцвярджае, што Следчы камітэт распачаў каля 2000 крымінальных справаў, «звязаных з удзелам людзей у масавых акцыях, актыўнасцю альбо іншымі рэчамі».

Hавiны
Бяляцкі: CК завёў каля 2000 палітычных справаў
2021.02.03 17:42

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў