Гігін: «За гэтыя месяцы адбылася кансалідацыя прыхільнікаў Лукашэнкі»


Праўладны журналіст і дэкан ФФСН БДУ Вадзім Гігін лічыць, што Аляксандр Лукашэнка мае быць удзячным сваім апанентам, піша БЕЛТА.

«Ведаеце, на месцы Аляксандра Лукашэнкі сказаў бы дзякуй сваім апанентам – Святлане Ціханоўскай, Паўлу Латушку. Таму што гэтымі пагрозамі яны дасягнулі вельмі важнай мэты для дзейнай улады – за гэтыя месяцы адбылася кансалідацыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі», – мяркуе Гігін.

Таксама Гігін, які з’яўляецца дэлегатам УНС, дадаў, што цкаванне яго ўдзельнікаў і людзей, якія падтрымліваюць дзейную ўладу, прывяла да таго, што яны згуртаваліся і цяпер «не жадаюць камусьці аддаваць краіну і дасягненні апошніх гадоў».

«Пра Усебеларускі народны сход лідары апазіцыі кажуць ледзьве не болей за кіраўнікоў рэгіёнаў, палітычных партыяў і гэтак далей. Таму з УНС у большасці звязаныя вельмі вялікія чаканні. Гэта сапраўды важная падзея на шляху выхаду з той зоны турбулентнасці, у якой мы апынуліся летась», – лічыць палітолаг.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў