Драздоўскі: «Мне доўга тлумачылі, што я злачынец і што пытанне з турмой амаль вырашанае»


Сяргей Драздоўскі.
Фота: ПЦ «Вясна».

2 лютага дырэктар Офісу правоў людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі 7 гадзінаў правёў на допыце ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Разам з ім быў юрыст Офісу Алег Граблеўскі, паведамляе «Вясна».

Паводле Сяргея, работнікі ДФР называлі яго злачынцам і махляром, таму што Офіс накіраваў некалькі чалавек да адвакатаў, якія дапамагалі гэтым людзям бараніць уласныя правы на судах у справах аб масавых беспарадках.

Сяргей Драздоўскі перасоўваецца на інвалідным вазку, і правесці 7 гадзінаў у адным памяшканні амаль без магчымасці рухацца было для яго катаваннем.

Больш падрабязна пра тое, што адбывалася ў ДФР, распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алег Граблеўскі:

«Раздзелі дагала. Прамацалі, абмацалі, празванілі ўсё, што можна. Загадалі сесці голым у крэсла і глядзець толькі на куток стала».

Увесь час, пакуль спадары былі на допыце, адвакатаў да іх не пускалі.

МГМ, Belsat.eu

Стужка навінаў