У Беларусі зацвердзілі новыя правілы паступлення ў ВНУ. Каму не трэба здаваць іспытаў?


3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 2, які ўносіць змены ў ранейшыя правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі (дзеялі з 27 студзеня 2022 года). Разбіраемся, што змянілася і хто ў 2023-м будзе мець права стаць студэнтам без іспытаў.

Студэнты выходзяць з будынку Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Менск, Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

Міністэрства адукацыі Беларусі сцвярджае, што абноўленыя правілы прыёму ў ВНУ захоўваюць «у цэлым» ранейшую сістэму, замацаваную Кодэксам РБ аб адукацыі, але «удасканальваюць адбор найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў».

Каго будуць залічваць без экзаменаў

Абноўленыя правілы прадугледжваюць залічэнне без уступных іспытаў:

  • пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядаў і пераможцаў універсітэцкіх алімпіядаў (пры паступленні ў тыя ВНУ, дзе перамаглі);
  • выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку (спатрэбіцца рэкамендацыя назіральнай рады);
  • абітурыентаў, якія здавалі адзіны дзяржаўны экзамен у Расейскай Федэрацыі (толькі на платную форму навучання).

Па-за конкурсам будуць праходзіць дзеці вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія атрымалі інваліднасць пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў – пры паступле6нні ў ВНУ Міністэрства абароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту, на вайсковыя факультэты.

Паводле абноўленых правілаў, толькі два прадметы (мова і адзін профільны) будуць здаваць тыя, хто выбера спецыяльнасці для Збройных сілаў, транспартавых войскаў і органаў памежнай службы.

Таксама прадугледжваецца прыём на мэтавае рыхтаванне па выніках унутранага выпрабавання ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме (у залежнасці ад спецыяльнасці).

Яшчэ адно новаўвядзенне: абітурыент, які пойдзе падаваць сёлета дакументы ў ВНУ, павінен мець характарыстыку са школы ці каледжу.

Аналітыка
«Яны капіююць савецкую сістэму і дзесьці крэатывяць самі». Эксперты – аб асноўных праблемах беларускай адукацыі
2022.12.01 12:57

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў