Вынікі пошуку для:

Жыхароў Гомля асудзілі на 3 гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года

У Гомлі суд Цэнтральнага раёну прысудзіў палітвязням Станіславу Мачалаву і Дзмітрыю Грышчанку 3 гады калоніі. Суддзя прызнаў вязняў вінаватымі паводле ч. 1 арт 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), а Мачалава таксама асудзілі яшчэ і паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. Фота: Вясна.

Міліцыянты абвінавацілі Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанку ў тым, што яны 20 верасня 2020 года ўзялі ўдзел у масавых акцыях. Акрамя таго, Станіслаў, нібыта «адчуваючы азлобленасць у дачыненні працаўнікоў міліцыі, ужываў пагрозу гвалту і гвалт». Паводле матэрыялаў следства, гэта праявілася ў тым, што Мачалаў быў у счэпцы і рабіў пагрозлівыя рухі ў бок міліцыянта, а на іншага міліцыянта ціснуў сваім целам і трымаў яго рукамі, здзяйсняючы гвалтоўныя дзеянні.

Суддзя Віктар Казачок прызнаў палітвязняў вінаватымі і прысудзіў ім пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 3 гады.

Цэлы год у палоне: роўна год таму маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк выкралі з дому

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны