Заблакаваны «Першы рэгіён» прызналі «экстрэмісцкім»


Інфармацыйны сайт «Першы Рэгіён» прызналі «экстрэмісцкім». Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Пракуратура Берасцейшчыны паведаміла пра падставы для блакавання сайту. Але рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім» прыняў Ганцавіцкі суд яшчэ 27 снежня 2021 году.

Суд Ганцавіцкага раёна 27 снежня 2021 году прызнаў сайт «Першы рэгіён» «экстрэмісцкім». 31 снежня доступ да старонак парталу заблакавалі. Але толькі 3 студзеня пракуратура патлумачыла, што сайт «Першы Рэгіён» заблакавалі за «шматлікія парушэнні Закона РБ «Аб сродках масавай інфармацыі». Але пра тое, што інфармацыйны рэсурс прызналі «экстрэмісцкім», пракуратура не паведаміла.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што нягледзячы на прызнанне «Першага Рэгіёна» «экстрэмісцкім», пракуратура на сваёй старонцы пакінула спасылку на гэты сайт.

Hавiны
Доступ да інтэрнэт-сайту «Першы рэгіён» абмежавала пракуратура
2022.01.03 15:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў