Юрыст пра справу Дзмітрыя Усхопава: «Узяты курс на поўную абарону прадстаўнікоў праваахоўных органаў»


У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў Рэчыцы загінуў 27-гадовы Дзмітрый Усхопаў, які перад гэтым быў затрыманы і дастаўлены ў міліцыю. Сілавікі сваёй віны ў здарэнні не бачаць, а Следчы камітэт яшчэ не ўзбудзіў крымінальную справу. Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры праграмы «Студыя Белсат» пракаментаваў дзеянні прадстаўнікоў улады, а таксама падзяліўся сваім бачаннем далейшай сітуацыі.

Паводле юрыста НАУ Арцёма Праскаловіча, пакуль складана сцвярджаць пра тое, што насамрэч адбылося ў навагоднюю ноч у Рэчыцы, але і цяпер можна сказаць пра тое, што ў дзеяннях праваахоўных органаў былі парушэнні інструкцыяў.

«Калі адкінуць эмоцыі, то можна казаць пра тое, што гэта ў любым выпадку надзвычайнае здарэнне, бо асоба, пасля наведвання ёй РАУС, аказалася ў больніцы, а пасля загінула. У першую чаргу звернемся да тых інструкцыяў, якія павінныя выкарыстоўваць прадстаўнікі праваахоўных органаў. Не ўсе яны ёсць у адкрытым доступе, але я перагаварыў з калегамі, з асобамі, якія раней служылі ва ўнутраных войсках, яны гавораць пра тое, што адназначна, што калі асоба знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, была ўсталёўка неадкладна дастаўляць яе ва ўстанову аховы здароўя, каб якраз пазбегнуць такіх непаразуменняў».

Hавiны
Міліцыянты лічаць, што працаўнікі РАУС у сітуацыі з Дзмітрыем Усхопавым дзейнічалі ў адпаведнасці з законам
2022.01.03 16:03

На думку Арцёма Праскаловіча, многа пытанняў выклікаюць і дзеянні Следчага камітэту, які ўвесь час мяняе сваю версію здарэння.

«Відэа нарэзанае ў чарговы раз так, як гэта выгадна прапагандзе і праваахоўным органам. То бок калі нам гавораць, што ён самастойна прыйшоў, а пасля яго дастаўлялі ва ўстанову аховы здароўя для агляду, то чаму мы не бачым кадраў, дзе яго выводзяць, і ён сам выходзіць? Звяртае на сябе ўвагу непаслядоўнасць выкладання фактаў з боку Следчага камітэту. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што чалавек проста знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Сёння ж Следчы камітэт заявіў, што ён паводзіў сябе задзірліва, прыставаў да мінакоў, тады гэта сапраўды магло прыцягнуць увагу праваахоўных органаў».

Юрыст НАУ ўпэўнены, што ўсё гэта робіцца выключна для таго, каб абараніць прадстаўнікоў праваахоўных органаў і не дазволіць прыцягнуць іх да адказнасці.

«У Беларусі, на жаль, узяты курс на поўную абарону прадстаўнікоў праваахоўных органаў, прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Натуральна, што ў адных і тых жа сітуацыях, калі ў адносінах звычайных грамадзянаў узбуджаюцца крымінальныя справы за звычайны каментар, у адносінах асобаў, якія набліжаныя да ўлады, ніякіх крымінальных справаў і праверак узбуджацца не будзе».

Hавiны
Следчы камітэт выявіў у крыві забітага жыхара Рэчыцы смяротную дозу алкаголю і наркотыкі
2022.01.03 19:39

Паводле Арцёма Праскаловіча, дамагчыся справядлівасці ў гэтай сітуацыі будзе амаль немагчыма, бо дагэтуль нават не была ўзбуджаная крымінальная справа.

«У дадзеным выпадку паказальна, што праводзіцца праверка, бо ў іншых падобных выпадках адразу ж узбуджаецца крымінальная справа. У прынцыпе, калі чалавек памёр пры такіх спецыфічных абставінах, гэта з’яўляецца дастатковым для таго, каб узбудзіць крымінальную справу. Гэта важна, бо ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па-іншаму фіксуюцца ўсе доказы, па-іншаму праводзяцца следчыя дзеянні, больш жорсткі кантроль і справаздачнасць. Калі праводзіцца праверка, яна скончыцца простай адмовай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якую сваякі будуць бясконца абскарджваць».

Цалкам размову з юрыстам НАУ Арцёмам Праскаловічам можна паглядзець тут.

Hавiны
Як сілавікі беспакарана забіваюць беларусаў: кажуць пра суіцыды і хваробы, садзяць сведкаў
2022.01.03 19:09

ВК belsat.eu

 

Стужка навінаў