Як аднавіцца пасля святаў і быць у форме. Рэкамендуюць лекар і спартовец

Пасля святаў арганізму бывае цяжка. Неабходны час, каб аднавіцца. Лекар дыетолаг і трэнер даюць парады чытачым «Белсату», якім чынам дапамагчы арганізму прыйсці ў форму і вярнуцца да звычайнай дзейнасці.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Белсат

Вядомы лекар імунолаг, вірусолаг і дыетолаг Людміла Ганчарова кажа, што пасля святаў для арганізма вельмі важным з’яўляецца зварот да фізіялагічных падставаў. Зрабіць гэта можна праз ужыванне ежы ў яе натуральных выглядзе.

«Калі вядзецца пра садавіну і гародніну, то варта яе ўжываць у сырым выглядзе, з іх вітамінамі і мінераламі, а не ў кансерваваным, гатаваным выглядзе», – кажа Людміла.

Такія прадукты ідуць прыдаткам да запечанага мяса, да гатаваных яек, гатаванне на патэльні прадугледжвае ўжыванне нерафініяванага алею. І, на думку дыетолага, гэтая ежа будзе спрыяць вяртанню да фізіялагічных падставаў.

«Галоўны дэтокс, галоўны прадукт, які выводзіць усе таксічныя рэчы з арганізма – гэта вада. Таму, калі вы набралі нейкі лішак, то 40-50 мілілітраў на 1 кілаграм вагі, плюс літр для працы страўніка», – раіць лекар.

Таму ваду патрэбна часта ўжываць. Лепей за ўсё спажываць дзве шклянкі вады за 30 хвілінаў перад ежай, а для дзяцей – адна шклянка. Таксама рабіць 4-5 гадзінаў перапынку паміж сняданкам, абедам і вячэрай.

Нельга сядаць на жорсткія дыеты пасля святаў, паколькі лішняя вага – гэта, скажам так «спалох тлушчавай клеткі», што нешта адбываецца не тое, і яна атрымлівае мала ежы. Таму арганізм трапляе ў стрэс, павышаюцца гармоны. Таму лішняя вага – гэта наступства недаатрымання неабходных рэчываў. Харчаванне павіннае быць збалансаваным.

«Гарошак з кількай». Экс-палітвязень Дзмітрый Фурманаў расказаў, з чаго ў турме гатавалі навагодні салат

Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнер гандбольнай каманды «Віцязь» кажа, што пачынае свой дзень з кавы, паколькі добрая кава заўсёды дае бадзёрасць.

«Пасля святаў трэба меней есці, ранкам больш спажываць вадкасці. Нельга пачынаць трэніроўкі, лепей аднавіцца, піць каву, гарбату, калі ёсць магчымасць, то варта наведаць лазню. Гэта вельмі добры спосаб аднавіцца. Першую трэніроўку варта зрабіць у кардыярэжыме. Праехацца на ровары, дапаможа спартовая хадзьба, прабежка. Можна таксама папрацаваць з сваёй вагой: зрабіць адцісканні, прэс», – кажа спартовец.

Галоўныя памылкі пасля святаў, звяртае ўвагу Канстанцін Якаўлеў – гэта не звяртаць увагі на свой фізічны стан. Калі баліць галава, цяжка падымацца па лесвіцы, то не трэба фарсіраваць, трэба даць перадышку арганізму, даць яму час, каб аднавіцца пасля святаў.

Бела-чырвоны стол: рэцэпты для аматараў кухонных выклікаў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны