Вольгу Залатар перавялі ў Гомельскае СІЗА


Палітзняволеную маці пяцёх дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў Гомельскае СІЗА, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

Вольга Залатар з сям’ёй.
Фота: spring96.org

Нагадаем, 3 снежня збітую ГУБАЗіКам жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар асудзілі на чатыры гады калоніі за арганізацыю чаяванняў і канцэртаў у сваім двары. Вольгу абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і ч. 1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Прысуд вынесла суддзя гарадскога суда Менску Анастасія Папко. Суд быў закрытым. Падчас абвяшчэння выраку, якое было адкрытым, стала вядома, што ў віну ёй паставілі кіраванне «экстрэмісцкім фармаваннем» dze.chat. Але блогер Антон Матолькі зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Вольгу трымалі за кратамі з 18 сакавіка 2021 года. Пасля затрымання ў ГУБАЗіКу Вольгу збівалі, выбіваючы паролі ад тэлефона. Адвакаты пабачылі ў жанчыны сінякі на руках і шыі, сінякі на ягадзіцах.

Артыкулы
Збітую ГУБАЗіКам маці пяці дзяцей Вольгу Залатар асудзілі на чатыры гады
2021.12.03 11:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў