У Віцебскай вобласці ў ДТЗ патрапіў аўтобус з турыстамі з Расеі

У Віцебскай вобласці на трасе М8 адбылося ДТЗ. Турыстычны аўтобус «Сканія», які накіроўваўся ў абласны цэнтр, сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Reanult». У выніку аварыі аўтобус перакуліўся, паведамляе МУС.

ДТЗ у Віцебскай вобласці. Фота: СК

Турыстычны аўтобус «Сканія», які накіроўваўся ў Віцебск патрапіў у аварыю. На трасе М8 аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Reanult». ДТЗ адбылося ў Лёзненскім раёне падчас абгону. «Renault» выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўтобус. У выніку ДТЗ 31-гадовы кіроўца легкавой машыны, жыхар Крычава, загінуў на месцы. У аўтобусе, які перакуліўся, пацярпелі пасажыры.

У аўтобусе знаходзіліся 42 чалавекі, у тым ліку 40 грамадзянаў Расеі. Паведамляецца, што пасажыраў і кіроўцу аўтобуса даставілі ў абласную клінічную больніцу Віцебску. 6 пасажыраў знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 – сярэдняй цяжкасці, астатнія лёгкай ступені. Сярод пацярпелых чацвёра дзяцей. Дакладная колькасць шпіталізаваных не называецца.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

У аварыі на заснежанай дарозе пад Менскам загінула жанчына. Яшчэ 11 чалавек у шпіталі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны