У Беларусі закрываецца сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце

З 1 лютага 2022 года спыняе сваю працу сэрвіс TIX, які дазваляў аплаціць праезд у грамадскім транспарце з дапамогай смартфона.

«Паважаныя карыстальнікі, сэрвіс па аплаце праезду ў грамадскім транспарце TIX завяршае доследна-прамысловую эксплуатацыю і спыняе сваю дзейнасць з 1 лютага 2022 года», – паведамілі на сайце сэрвісу.

Магчымасць пакупкі білетаў адключаная ўжо з 16:00 31 снежня 2021 года. Білеты, набытыя да гэтага, можна выкарыстоўваць да 31 студзеня 2022 года ўключна. Пры ўзнікненні пытанняў можна дасылаць інфармацыю на адрас tix@bytechs.by.

Сэрвіс TIX працаваў у Менску, Берасці, Горадні, Гомлі і Бабруйску.

У Менску падаражэе праезд у грамадскім транспарце

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны