Сілавікі пракаментавалі справу загінулага жыхара Рэчыцы, Кітай абмінае Беларусь. Галоўнае за 3 студзеня


511 дзён працягваецца ў Беларусі супрацьстаянне паміж уладамі і грамадствам. Як мінуў чарговы дзень палітычнага крызісу ў краіне – у аглядзе «Белсату».

Следчы камітэт распавёў пра вынікі экспертызы загінулага Усхопава

Следчы камітэт анансаваў некаторыя абставіны смерці жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава. Але ў паведамленні СК гучаць толькі папярэднія вынікі судова-медычнай экспертызы, а таксама з’явілася інфармацыя пра выяўленыя наркотыкі ў загінулага.

Hавiны
Следчы камітэт выявіў у крыві забітага жыхара Рэчыцы смяротную дозу алкаголю і наркотыкі
2022.01.03 19:39

Міліцыянты таксама пракаментавалі трагедыю.

«Падзея ў Рэчыцы, звязаная з затрыманнем і дастаўленнем грамадзяніна, якіх знаходзіўся ў моцнай ступені ап’янення, сапраўды мела месца. Грамадзянін аказаў непадпарадкаванне працаўнікам органаў унутраных справаў. Працаўнікі дзейнічалі ў адпаведнасці з існым заканадаўствам. Цяперашні па факце смерці грамадзяніна падраздзяленнем Следчага камітэта ладзіцца правяранне, прызначаныя неабходныя экспертызы», – сказаў Аляксандр Купчэня.

Hавiны
Міліцыянты лічаць, што працаўнікі РАУС у сітуацыі з Дзмітрыем Усхопавым дзейнічалі ў адпаведнасці з законам
2022.01.03 16:03

А родныя загінулага паведамляюць пра ціск. Сястра 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава, які памёр пасля затрымання міліцыянтамі, паведаміла, што непакоіцца за сваё жыццё пасля таго, як праўладныя telegram-каналы абвінавацілі яе ў спекуляцыі на тэме смерці блізкага чалавека.

Hавiны
«Нікому не прабачу». Сястра загінулага ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава распавяла пра ціск на сябе
2022.01.03 13:04

Палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў Гомель

Палітзняволеная Вольга Залатар.

Палітзняволеную маці пяцёх дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў Гомельскае СІЗА, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

Артыкулы
Вольгу Залатар перавялі ў Гомельскае СІЗА
2022.01.03 13:33

«Арт Сядзіба» спыняе дзейнасць

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» адзначае 10 гадоў існавання арганізацыі. Але пры гэтым арганізацыя паведамляе, што далей пляцоўка больш не будзе існаваць.

Hавiны
«Арт Сядзіба» паведаміла пра спыненне сваёй дзейнасці
2022.01.03 18:26

Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў

Святлана Ціханоўская накіравала ліст выканаўчаму дырэктару Google з просьбай звярнуць увагу на злоўжыванне рэжымам Лукашэнкі і сілавымі структурамі сэрвісам YouTube. Яна прывяла прыклад больш за 40 рэкламных аб’яваў з допытам палітвязняў і прызнаннямі на камеру. Амерыканская кампанія адрэагавала на зварот.

Артыкулы
Пасля запыту Ціханоўскай Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў
2022.01.03 21:19

Кітай абмінае Беларусь

1 студзеня Кітай запусціў новы цягнік, які вязе грузы з КНР у Нямеччыну. Праўда, не праз Беларусь. Цягнік ідзе ў расейскі Санкт-Пецярбург, адкуль кантэйнеры будуць дастаўленыя караблём ў нямецкі порт Мукран, а затым перагружаныя на цягнік і накіраваныя ў канчатковы пункт прызначэння – Мангайм.

Hавiны
Кітай запусціў грузавы цягнік у Нямеччыну, які абмінае Беларусь
2022.01.03 14:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў