На першых гандляваннях 2022 года беларускі рубель патаннеў да ўсіх валютаў


На гандляваннях 3 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс беларускага рубля знізіўся да ўсіх валютаў трохвалютнага кошыку.

Гэтак, долар падаражэў на 0,43% да 2,559 рубля.

Еўра стаў даражэй на 0,68% да 2,9022 рубля.

А курс расейскага рубля вырас на 0,17% да 3,4379 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Па выніках сённяшніх гандляванняў долар падаражэў да максімуму за пяць апошніх тыдняў, а еўра дасягнуў трохмесячнага максімуму.

Інфаграфіка
Розніца ў 1,5–3 разы: колькі зарабляюць у раёнах участковы міліцыянт, лекар і настаўнік
2022.01.03 13:10

МГ belsat.eu

Стужка навінаў